Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы
22.12.2015 12:05

Праграма калядных сустрэч 2015 з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB

З 8 па 30 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB з нагоды калядных святаў сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, студэнтамі і выкладчыкамі, медперсаналам і хворымі, моладдзю і дзецьмі, дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры, настаўнікамі, выхавацелямі і катэхетамі архідыяцэзіі.

к 8 снежня (аўторак)

  • 11.00 — сустрэча з журналістамі і працаўнікамі СМІ, а таксама з працаўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі, бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэавлюцыйная, 1а (адказны — кс. Юрый Санько).


12 снежня (субота)

  • 22.30 — святая Імша і сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі — Мінская вобл. (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказныя — кс. Андрэй Калядка і кс. Раман Суша).
  • 18.30 – святая Імша і сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі – Магілёўская вобл. (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4 (адказны – кс. Віталій Драздоўскі).


17 снежня (чацвер)

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з працаўнікамі «Карытас» і членамі дабрачынных арганізацый (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Дыяцэзіяльны цэнтр «Карытас», пас. Лясны (адказныя — кс. Віталій Дабраловіч, а. Андрэй Жылевіч OFMCap).
  • 16.00 — сустрэча з медперсаналам і хворымі (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Лясны (адказны — кс. Казімір Шыдэлка SDB).


18 снежня (пятніца)

  • 18.30 — святая Імша і сустрэча з медыцынскімі работнікамі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44 а (адказны — кс. Юрый Санько).


19 снежня (субота)

  • 14.00 — святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля», а таксама з усімі катэхетамі архідыяцэзіі (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказныя — кс. Ян Крэміс, с. Часлава Навіцкая USJK).
  • 16.30 — сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Школы сямейнага жыцця» (бп. Юрый Касабуцкі). Дыяцэзіяльны цэнтр «Карытас», пас. Лясны (адказны — а. Сяргей Трысцень OCD).
  • 19.00 — святая Імша і сустрэча з дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі і будаўнікамі, працаўнікамі сельскай гаспадаркі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).


20 снежня (нядзеля)

  • 10.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказная — с. Часлава Навіцкая USJK).
  • 17.00 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).


21 снежня (панядзелак)

  • 11.00 — сустрэча з працаўнікамі Мітрапалітальнай курыі, (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). г. Мінск, вул. Рэвалюцыяйная, 1а (адказны — кс. Дзмітрый Пухальскі).


22 снежня (аўторак)

  • 11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі архідыяцэзіі – Мінская вобл. (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Антоній Клімантовіч).


26 снежня (субота)

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і Мінскага р-на (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1 (адказны — кс. Аляксандр Мятліцкі SDB). Да ўвагі бацькоў: парафія запрашае на дзяленне аплаткай з арцыбіскупам дзяцей і іх бацькоў і падае нумар для сувязі: +375 29 686 68 14


27 снежня (нядзеля)

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Андрэй Стэцкевіч). Да ўвагі сем'яў: пасля дзялення аплаткай будзе арганізавана адмысловая праграма для сем'яў

  • 11.00 — святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў г. Магілёва (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4 (адказны – кс. Павел Беразун).

  • 19.00 — святая Імша і сустрэча з навукоўцамі, дзеячамі культуры, выкладчыкамі, настаўнікамі і выхавацелямі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. Уладзіслаў Завальнюк).


29 снежня (аўторак)

  • 12.00 — святая Імша і сустрэча з усімі святарамі г. Мінска і Мінскага р-на — дэканаты Мінск-Усход і Мінск-Захад (абп. Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).


30 снежня (чацвер)

  • 11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі архідыяцэзіі — Магілёўская вобл. (абп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Катэдральны касцёл, г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4 (адказны — кс. Віталій Драздоўскі).
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.