Падарункі ад 12 апосталаў на калядным стале: Рыба, якая корміць увесь свет |
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева |
22.12.2015 11:13 |
У вігілію перад святам Божага Нараджэння хрысціяне захоўваюць пост, таму, акрамя куцці, пачэснае месца на калядным стале беларусаў займаюць дары рэк, азёраў і мораў. Пра тое, як іх гатаваць, мы распавядзём у гэтым артыкуле. Звычайна на вігілію гаспадыні гатавалі да 12 страваў — іх лік сімвалізуе апосталаў, праз якіх мы рыхтуемся да прыему галоўнай Стравы нашага жыцця — Цела і Крыві Езуса. Галоўная страва вігілійнай вячэры — куцця, пра якую распавядалася ў нашым папярэднім артыкуле. Аднак на беларускім калядным стале стаяць і іншыя прысмакі, якія дазваляюць адчуць настрой будучага свята. Іх згадвае ў «Новай зямлі» Якуб Колас: Стаяць, як горкі, скавародкі, Тут быў таран, мянёк пузаты, Акрамя таго, рыба і рыбацтва маюць вельмі глыбокае сімвалічнае значэнне яшчэ з першых стагоддзяў хрысціянства. Літары слова «рыба» на грэчаскай мове (ἰχθύς) раскладаліся па адной і станавіліся для вернікаў першымі літарамі грэчаскіх словаў «Езус Хрыстус, Сын Божы, Збаўца» (Ίησοῦς Χριστός, Θεοῦ Υἱός, Σωτήρ). Старажытнахрысціянскае графіці «РЫБА» — «Езус Хрыстус, Сын Божы, Збаўца». Як страва, пасля хлеба і віна, рыба займае трэцяе па важнасці месца ў Евангеллі — хлябамі і рыбай Хрыстус корміць народ, які прыйшоў Яго слухаць. Некалькі вучняў Хрыста, у тым ліку святы Пётр, былі рыбакамі. Сам Хрыстус загадваў ім выходзіць на лоўлю рыбы. Цудоўны дар мора згадваецца ў Старым і Новым Запаветах яшчэ шмат разоў. Беларускія калегі апостала Пятра на возеры Нарач у 1930-я гады. Таму на беларускім стале ў вігілію рыбы было шмат. Напрыклад, гатаваліся ральмопсы — марынаваныя селядцы. Зараз іх можна прыгатаваць такім чынам:
Калі селядзец занадта салёны, то можна яго вымачыць у вадзе гадзіну-другую. Чарнасліў заліваем гарачай вадой на 10 хв. Чысцім і рэжам цыбулю колцамі. Цяпер галоўнае – загортваем. На вузкі канец філе кладзем 2 сліўкі (можна раздушваць пальцамі: каб былі больш плоскія і доўгія) і закручваем максімальна шчыльна. Замацоўваем дзвюма калыпкамі паралельна і разразаем на палову (кожную трымае адна калыпка). Укладаем у слоік крыху цыбулькі, затым селядзец, потым зноў цыбулькі і заліваем алеем. На некалькі дзён пакідаем у прахалодным месцы. Таксама ральмопсы можна рабіць з прыправамі і карэннямі, з выкарыстаннем воцату і без яго, гатуючы марынад на ўласны смак. Занадта салёныя селядцы можна папярэдне вымачваць у вадзе 1-2 гадзіны. Менавіта рыба была ці не самым пашыраным знакам, па якім хрысціяне пазнавалі адзін аднаго ў часы пераследу ў Рымскай імперыі. У сваім знакамітым рамане «Quo Vadis?» пісьменнік Генрых Сянкевіч вуснамі маладога рымскага ваеначальніка апісвае знак, які малюе маладая хрысціянка: — Яна слухала мяне таксама ўзварушаная, спусцiўшы галованьку ды нешта грымзолячы трасцiнаю на пяску. Пасля падняла вочы, шчэ раз зiрнула на тыя накрэсленыя знакi, а потым на мяне, як бы хацела штось спытаць — i ўцякла неспадзявана, як гамадрыяда ад дурнаватага фаўна... Пакуль прыбег малы Аўл, разглядаў я гэныя знакi. Ведаю бо, што i ў Грэцыi, i ў Рыме дзяўчаты не раз рысуюць на пяску вызнаннi, якiх не адважваюцца вымавiць iх вусны. Але згадай, што нарысавала? Паэма Якуба Коласа сведчыць, што беларускаму вігілійнаму сталу ўласцівая таксама смажаная і вяленая рыба. Пасмажыць рыбу так, як гэта здаўна рабілі ў Беларусі, можна такім чынам: Узяць рачную рыбу, парэзаць на кавалкі, пасаліць па смаку. Пасоленую рыбу пакінуць на 10 хвілін — тады кавалкі не будуць развальвацца. Потым абваляць рыбу ў муцэ і смажыць на патэльні з разагрэтым сланечнікавым алеем. Смажаная рыба падавалася разам з хрэнам. А мы зараз у памяць першых хрысціян можам паспрабаваць зрабіць соўс да варанай рыбы па старажытнарымскім рэцэпце:
Растаўчы ў ступцы перац, семя сельдэрэю і арэгана, дадаць цыбулю і алея. Заліць рыбным бульёнам. Пераліць соўс у рондаль, давесці да кіпення і гатаваць 20 хвілін на малым агні. Дадаць сок лімона. Можна дадаць мукі, каб соўс быў больш густы.
Аляксандр Гелагаеў паводле матэрыялаў Рawet.net, 1000i1koushyk.blogspot.com.by, кнігі Apicius. Cookery and Dining in Imperial Rome і газеты «Наша слова» |