Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра |
![]() 15 ліпеня. Напярэдадні Місійнага тыдня… Ідэя Сусветнага дня моладзі (СДМ) належыць бл. Яну Паўлу II, які ўпершыню сабраў моладзь у Рыме ў 1984 годзе, пасля чаго вырашылі збіраць моладзь кожны год, а на міжнародную сустрэчу — раз на тры гады. Мэта СДМ — перажыванне супольнасці Касцёла, паглыбленне веры і сведчанне аб Езусе Хрысце. Тэма сёлетняй сустрэчы ў Рыа — «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Mц 28, 19). ![]() Калі я прачытала гісторыю Сусветнага дня моладзі, то зразумела, што мы равеснікі — мне таксама 28 гадоў. Пра СДМ упершыню я даведалася ў 2005 годзе, калі збіралася паехаць у Кёльн. Аднак тады я трапіла ў аварыю і падчас сустрэчы моладзі праляжала ў шпіталі. Але ў 2011 годзе я ўдзельнічала ў Сусветным дні моладзі ў Мадрыдзе. Насамрэч я не надта люблю масавыя мерапрыемствы, і пасля СДМ у Мадрыдзе заракалася, што больш на такую сустрэчу не паеду. Але калі я ўсвядоміла, што наступная сустрэча адбудзецца ў краіне, пра якую ўсё сваё дзяцінства я глядзела серыялы, у горадзе, пра які мне распавядаў тата (ён працаваў боцманам на караблі і быў там якраз пад час карнавалу), я вырашыла паехаць. Тым больш што такой магчымасці можа ў іншы раз і не быць: СДМ прызначаны для тых, каму менш за 35 гадоў, так што ў мяне засталося не так шмат шанцаў :). Назбірала неяк грошай: частку прыйшлося пазычыць, і калі вярнуся, то яшчэ некалькі месяцаў давядзецца адпрацоўваць, але разумею, што яно таго вартае! Падарожжы — мая мара з дзяцінства. ![]() Цікавая назва… Корань «сант» азначае «святасць», «спірыту» – «дух», будзем ў штаце «Святога Духа». Як паказвае гугл-мапа, гэта 515 кіламетраў ад Рыа і 941 км ад Сан-Паулу, куды мы з Таняй прыляцелі вечарам 11 ліпеня. Прыляцелі раней, таму білеты былі значна танейшымі, чым калі б ляцелі 14 ліпеня. Шлях не надта лёгкі: спачатку ў гадзіну ночы 10 ліпеня мы селі на цягнік з Мінска да Брэста, потым даехалі цягніком да Тарэспаля, а затым і да Варшавы, адтуль у 6 раніцы быў наш самалёт, і з перасадкай ў Амстэрдаме даляцелі да Сан-Паулу. Вельмі люблю лятаць на самалёце, люблю ўсё — ад моманту, калі закладае вушы пры ўзлёце, да таго моманту, калі ўсе апладзіруюць пры пасадцы. Вельмі шмат уражанняў ад трох дзён у Сан-Паулу. Мне здаецца, што я ўжо паспела адпачыць ад штодзённых будняў. Многія людзі тут пытаюцца, адкуль мы, кажуць, што ведаюць нашу краіну. Да нас усе вельмі ветліва ставяцца. А ў пункце інфармацыі жанчына сказала, што за 11 гадоў, якія яна тут працуе, мы першыя беларусы, што прыбылі сюды. Місійны тыдзень распачнецца ўжо заўтра... 16 ліпеня. Першы дзень Місійнага тыдня ![]() 16 ліпеня — першая раніца на бразільскай зямлі Учора апоўдні мы прыехалі ў Віторыя. Мы ехалі ў вельмі камфортным аўтобусе, таму 15 гадзін язды цягнуліся не так і доўга. Тут розніца з нашай краінай у 6 гадзін: калі ў Бразіліі 8 гадзін раніцы, у Беларусі ўжо абед — 14 гадзін. Калі мы прыехалі ў парафію, дзе нас сустракалі маладыя людзі і іх бацькі, мой энтузіязм чамусьці паменшыўся. Многія размаўлялі па-англійску, а дагэтуль я карысталася мовай жэстаў і мімікі. На дзіва, нас раздзялілі па сем’ях па адным чалавеку. Пакуль што я ў сям’і хлопца, які знаходзіцца ў ліку арганізатараў сустрэчы і вельмі добра размаўляе па-англійску. З серады буду жыць у сям’і настаўніка англійскай мовы з Лондана (для многіх гэта было б знаходкай). Здавалася, я нічога па-англійску не разумею… але калі Цьеры, настаўнік, у якога я буду жыць, узяў нас на пляж і размаўляў з Геленай, я разумела ўсё, толькі сказаць нічога не магла. Калі я ўбачыла пляжы і акіян, смутак як хваляй змыла — такая гэта прыгажосць. Было 5 гадзін вечара — тут якраз заход сонца — гэта проста цудоўна! На жаль, у фотаапараце села батарэйка (як я сказала Цьеры — «died»). Бачыла адзін з самых доўгіх мастоў у свеце. Як аказалася, у маёй часовай сям’і бабуля паходзіць з Польшчы, яе імя Яніна. Маёй радасці не было канца, яна размаўляе на вядомай мне мове! Крыху з акцэнтам, але па-польску. Кармілі вельмі смачна — тут добра гатуюць мяса і ёсць цікавы від фасолі, чорнага колеру. На 18 гадзін мы пайшлі ў мясцовы касцёл на Ружанец. Аказалася, што святар прыязджае сюды раз у тыдзень, а мы маем святара «з сабой». На іншым канцы свету мы маліліся Ружанец і «Вітай, Марыя» на беларускай мове! Напрыканцы а. Віталій благаславіў нас. Пасля таго, як усе пазнаёміліся адзін з адным, мы разышліся па сваіх дамах. Дома бабуля Яніна па-польску распавядала пра сваю маладосць, пра тое, як іх выхоўвалі бацькі і як яны працавалі на полі. Яе маці пераехала ў Бразілію, і вось пані Яніна, маючы 85 гадоў, у гэтым годзе першы раз паехала на радзіму сваёй маці і прывезла ў бутэльцы крыху зямлі, якую хоча насыпаць на магілу маці. Вечарам ішоў дождж. Раніцай 16 ліпеня мы пайшлі ў касцёл, прапелі гімн да Духа Святога і ўсе разам пайшлі гуляць па гарадку. Як аказалася, мы жывём не ў самой Віторыя, а ў Віла Вэлья — гэта вельмі блізка. Пасля ночы ў бразільскіх сем’ях усе мы былі вельмі ўражаны: бразільцы вельмі ветлівыя людзі і прынялі нас гасцінна. Адно толькі сумна — кава і гарбата з вельмі вялікай колькасцю цукру! Усё астатняе проста цудоўна. Некаторыя з нас снедалі, гледзячы на акіян, іншыя — на падворку. Пасля мы знаёміліся з мясцовай моладдзю, распавядалі адзін пра аднаго, гуляючы ў кракадзіла. Затым мы паехалі ў Віторыа, наведалі там катэдру і дом губернатара — былы езуіцкі каледж. Ехалі па цудоўным мосце, які я бачыла яшчэ ўчора. Мяне перапаўняюць уражанні ад гэтай прыгажосці! Цешуся, што я тут! Вечарам мы паехалі на шопінг, а потым разышліся па дамах. Дзень быў цудоўны! 17 ліпеня. Трэці дзень Місійнага тыдня ![]() 18 ліпеня. Чацвёрты дзень Місійнага тыдня 22 ліпеня. Апошні дзень Місійнага тыдня 15 ліпеня. Напярэдадні Сусветнага дня моладзі Раней, калі я глядзела бразільскія серыялы, марыла аб тым, каб мой шлюб адбыўся пад помнікам Езуса ў Рыа. І вось я тут… ![]() ![]() |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.