Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы. Хроніка |
Дарагія сябры, у гэтым матэрыяле мы прапануем беглы агляд усіх падзей з Малітоўнай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Івянцы з 26 па 28 ліпеня. Матэрыял абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. r 27.07 21:56
Апошняе і незапланаванае абнаўленне ў нашай хроніцы. Мы сабралі ўсе відэа разам, а таксама да большасці подпісаў пад фотаздымкамі далучылі спасылкі на асобные матэрыялы - навіны, рэпартажы, інтэрв'ю, відэаролікі. Спадзяемся, што так стала зручней. 26.07 12.33
«Касцёл верыць у вас і спадзяецца на вас»: у Івянцы завяршылася Малітоўная сустрэча моладзі. [тэкст] [відэа] 26.07 0.44 Fire show! Асобны фотарэпартаж тут.
Выступае гурт Laudans. [відэа] 25.07 20.48
Святая Імша. Цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі. [відэа]
Адзін з элементаў асабістага навяртання. 25.07 18.56
Пётр Стэмпняк - адзін з "Божай банды былых бандытаў" - насамрэч былы бандыт. Без двукосся. Яго навяртанне адбылося ў турме, акурат у той момант, калі шукаў сваёй смерці і хацеў забіць іншага чалавека. Сведчанне Пятра пра свой неверагодны трагічны лёс і пра тое, як Бог ратуе і перамяняе чалавека, сапраўды ўражвае. [інтэрв'ю] [відэа] 25.07 16.54
Майстар-клас па журналістыцы правёў а. Аляксандр Улас. Пасля тэарэтычнай часткі ўдзельнікі павінны былі напісаць навіну аб сённяшняй Малітоўнай сустрэчы. Падрабязней у нашым рэпартажы >>>. 25.07 14.45
Традыцыйная івянецкая забава «Пакатушкі ад Мітрапаліта». 25.07 14.02
Дыялог з біскупамі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - «ён пайшоў за ўсіх адзін». 25.07 12.25
Сведчанне 4B - «Божай банды былых бандытаў». Бандытак? 25.07 11.28
Ксёндз Віталій Драздоўскі. Нечакана!
Першая канферэнцыя. Айцец Міхаіл Цвячкоўскі MIC распавядае пра навяртанне і пакаянне. «Цяжкая гэта мова». [тэкст дакладу] 25.07 9.52 Новы дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі раcпачаўся з... малітвы. 25.07 01.52 Фотарэпартаж з першага дня >>>
Самы важны і самы хвалюючы момант для ўдзельнікаў майстэрні – гэта канцэрт. Тут і выступ вакальных груп самых розных узростаў, і гітарнае сола, і малітвы праслаўлення. [гутарка з удзельнікамі]
На змену тэатру прыходзіць сапраўднае акрабатычнае шоў. Моладзь
жангліруе мячамі і здзіўляе прысутных гімнастычнымі практыкаваннямі. Пасля духоўнага пасілку адбываецца зорны час для ўдзельнікаў майстэрні,
якія падчас традыцыйнага канцэрту паказваюць тое, чаму навучыліся за
пяць дзён. Распачаўся выступ тэатральнымі пастаноўкамі. [відэа] 24.07 18.34
Харавы спеў і ўзнесеныя рукі для праслаўлення, гукі музычных інструментаў і прыгожае сола выканаўцаў – у Івянцы распачалася святая Імша. Цэлебруе Імшу новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. [тэкст] [відэа]
Распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў моладзевай сустрэчы, якую многія маладыя людзі чакаюць цэлы год, каб праславіць Бога спевамі, сустрэцца з сябрамі, а таксама раскрыць свае творчыя здольнасці. Адразу падчас рэгістрацыі хлопцы і дзяўчаты выбіраюць майстар-клас, на які пойдуць заўтра. Віталій Палінеўскі, Марына Валасар |