Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы праект Сatholic.by: «Сямейны Ружанец». Ружанцовыя разважанні

Фота Віталія Палінеўскага«Сямейны Ружанец»  гэта сборнік разважанняў, які падрыхтавала рэдакцыя Catholic.by для ружанцовых набажэнстваў у кастрычніку  месяцы, калі вернікі Каталіцкага Касцёла звяртаюцца да Бога праз Панну Марыю, молячыся ружанцовай малітвай.

На кожны дзень месяца мы прапануем ружанцовыя разважанні, у якіх між іншым уздымаецца тэмa сям’і — асноўнaя тэмa сёлетняга Сінода Біскупаў у Рыме.

Прапануем выкарыстоўваць гэтыя разважанні святарам, асабліва падчас ружанцовай малітвы ў касцёлах і капліцах нашай краіны. Таксама заахвочваем карыстацца гэтымі разважаннямі падчас ружанцовай малітвы ў сем’ях.

Няхай месяц кастрычнік, асабліва прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, будзе добрай нагодай для малітвы за нашы сем’і. Просім Марыю, каб сем’і нашай краіны жылі паводле Божых запаведзяў, каб кожная сям’я была адно і заўсёды была адкрыта на дар новага жыцця.

Ужо сёння хочам падзякаваць святарам, сёстрам законным і семінарыстам за тое, што падтрымалі наш праект, актыўна ўключыўшыся ў падрыхтоўку ружанцовых разважанняў.

Рэдакцыя Сatholic.by

r

Ружанцовыя разважанні 

Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (1-7 кастрычніка).

Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (8-15 кастрычніка).


Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (16-23 кастрычніка).


Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (24-31 кастрычніка).

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.