«Мы праслаўляем не сябе, а Езуса» — у Івянцы прайшоў канцэрт «Музычнай майстэрні» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
25.07.2015 12:56 |
Вечарам 24 ліпеня ў Івянцы прайшоў традыцыйны, ужо трынаццаты па ліку, канцэрт «Музычнай майстэрні», які сабраў вялікую колькасць удзельнікаў. Нагадаем, што на працягу пяці дзён перад сустрэчай моладзь займалася ў розных музычных і тэатральных групах, каб потым падзяліцца сваёй творчасцю на канцэрце. І дзяленне атрымалася даволі творчым і рознабаковым у музычным плане. Лірычныя хрысціянскія спевы змяняліся больш драйвавымі сучаснымі кампазіцыямі. Моладзь праслаўляла Бога, узносячы рукі, танчыла і спявала разам з выканаўцамі. “Калі ты стаіш на сцэне і бачыш людзей, якім падабаецца твая творчасць, якія за табой паўтараюць, якія, здаецца, не чулі раней словы гэтай песні, таму што мы яе толькі што прыдумалі, але ўсё роўна падпяваюць, у цябе ўзнікаюць пачуцці, якія проста немагчыма апісаць простымі словамі. Цудоўна, што музыка пранікае ў іх сэрцы і рэальна прыносіць асалоду”, – падзялілася сваімі ўражаннямі ад выступу вакалістка з Магілёва Лілія Шырына. кДля Марыі Алешчык удзел у "майстэрні" – гэта крок да Бога: “Канешне, заўсёды патрэбна памятаць, што мы праслаўляем не сябе, а Езуса. Выступалася добра, але было хваляванне. Мы баяліся, каб дзе-небудзь не памыліцца, уступіць своечасова”, – дадае сябар Марыі Улад Янушкевіч. r“Падчас выступлення заўсёды патрэбны давер Богу. Я, напрыклад, на ўсіх рэпетыцыях рабіў памылкі, некалькі разоў зрываў голас, але на сцэне нічога гэтага не было бачна. Гэта вельмі цудоўна”, – дзеліцца Іван Шумскі. rВакаліст Павел Бранавец, які на "майстэрні" ўжо другі раз, лічыць, што такія музычныя заняткі аб’ядноўваюць каталіцкую моладзь: Марына Валасар |