Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан адкрыў пасля рэстаўрацыі Катакомбы Прысцылы |
Дзяржава Ватыкан |
21.11.2013 12:13 |
Хрысціянскія падземныя пахаванні ІІ-V стагоддзяў у Рыме — вядомыя як Катакомбы Прысцылы — адкрылі пасля рэстаўрацыі.
Пра гэта са спасылкай на агенцтва Reuters паведамляе lenta.ru. Акрамя саміх катакомбаў для наведвальнікаў адкрыты і створаны там музей, у якім выстаўленыя ўзноўленыя рэстаўратарамі фрагменты мармуровых саркафагаў. Дакладная дата ўзвядзення Катакомбаў Прысцылы невядомая. Археолагі адносяць іх да II-V стст. н.э. Агульная працягласць тунэляў, якія выкарыстоўваліся для пахавання першых хрысціян, складае каля 13 кіламетраў. Рэстаўрацыйныя працы ў катакомбах працягваліся апошнія пяць гадоў. Для ўзнаўлення пашкоджаных фрэсак выкарыстоўвалася лазарнае абсталяванне. Як паведамляе Reuters, фрэскі, доступ да якіх цяпер зноў адкрыты, сталі прычынай шматгадовых спрэчак у рэлігійнай і навуковай супольнасці. Рэч у тым, што на фрэсках змешчана выява жанчыны ў адзенні, якое мае абрысы святарскай сутаны. Гэта ў сваю чаргу выклікала шэраг здагадак пра тое, што ў часы Старажытнага Рыма жанчын дапускалі да богаслужэнняў. Камісія, якая адказвала за рэстаўрацыю фрэсак у Ватыкане, назвала выяву жанчыны сімвалам памерлага чалавека, душа якога трапіла ў рай. Для тых, у каго няма магчымасці наведаць Катакомбы Прысцылы, быў распрацаваны віртуальны тур, дасяжны праз сэрвіс Google Maps. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.