На плошчы ў Ватыкане будуць устаноўлены яслі і ёлка |
Дзяржава Ватыкан |
03.12.2013 15:40 |
“Францішак 1223 — Францішак 2013” – гэтая назва абрана для сёлетняй кампазіцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Яслі будуць выкананы ў неапалітанскай традыцыі. Сцэну нараджэння Хрыста будуць аздабляць фігуры шаснаццаці пастухоў вышынёй да 2 метраў. Вопратка пастухоў характэрная для неапалітанскай традыцыі XVIII ст. Акрамя традыцыйных вобразаў, у кампазіцыі будуць выкарыстаны фігуры беднага чалавека, пажылой жанчыны і цыганкі, якая каецца перад Дзіцяткам Езусам. Фонам стане скалістая мясцовасць. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |