Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане пасля рэканструкцыі адкрываюцца старажытнарымскія могілкі |
Дзяржава Ватыкан |
12.12.2013 15:29 |
![]() Працы па рэканструкцыі былі выкананы Аддзелам грэка-рымскіх старажытнасцяў Музеяў Ватыкана і прафінансаваны «Canada Chapter of the Patrons of the Arts» — міжнароднай арганізацыяй дабрачынцаў, якія аказваюць фінансавую дапамогу праектам Музея Ватыкана. Падчас прац была даследаваная цэнтральная частка могілак, у выніку чаго была выяўлена зона, якая прызначалася для крэмацый. Такія зоны рэдка захоўваюцца ў комплексах такога тыпу. Наведвальнікі могілак змогуць убачыць як магілы вядомых рымскіх грамадзян, напрыклад Тыберыя Клаўдыя Аптатуса, імперскага бухгалтара, ці Алкімуса, жывапісца, што ўпрыгожваў сцэну для тэатра ў Пампеях, так і месцы пахаванняў простых жыхароў. Паводле sedmitza.ru (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.