| Падрабязнасці Імшы ў вігілію Нараджэння Пана ў Ватыкане |
| Дзяржава Ватыкан |
| 23.12.2013 16:31 |
|
Пачнецца Эўхарыстыя спевам абвяшчэння Божага Нараджэння. Падчас гімну “Хвала на вышынях Богу” будуць уключаны званы базылікі св. Пятра. У гэты момант Папа пакладзе фігурку нованароджаннага Езуса ў невялікія яслі, размешчаныя недалёка ад алтара. Побач з імі, пасля літургіі слова, будзе пакладзена Евангелле. Гэты жэст падкрэсліць веліч падзеі, якая адбылася ў ноч Божага Нараджэння: Слова Божае сталася целам. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


Святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана пачнецца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра 24 снежня ў 21.20 па рымскім часе. Пра падрабязнасці гэтай урачыстай літургіі, якую ўзначаліць Папа Францішак, паведаміў кс. прэлат Гвіда Марыні, кіраўнік Службы Папскіх літургічных цэлебрацый.
для друку
Ватыканскае радыё