|
На агульнай аўдыенцыі Пантыфік запрасіў у папамабіль «вялікага спаведніка» |
|
Дзяржава Ватыкан
|
|
10.01.2014 10:45 |
|
На першую ў гэтым годзе агульную аўдыенцыю да Папы Францішка прыбылі артысты італьянскага цырка:
акрабаты, дрэсіроўшчыкі, жанглёры і клоўны. Пантыфік апладзіраваў іхняй
працы, а пасля заканчэння звярнуўся са словамі: «Яны цудоўныя, праўда?»
Артыстаў цырка ён назваў «пасланцамі радасці і братэрства».
Пантыфік выклікаў паўсюднае здзіўленне, калі запрасіў да папамабіля знаёмага святара з Аргенціны, якога ён заўважыў сярод натоўпу. Ксёндз Фабіян Баез сядзеў побач з Папам Рымскім, калі ён ездзіў паміж сектароў, вітаючы прыбыўшых вернікаў. 50-гадовы святар працуе ў адной з парафій Буэнас-Айрэса. Святы Айцец назваў яго «вялікім спаведніком».
Папа Францішак павіншаваў найстарэйшага італьянскага пробашча. Ксяндзу Алесандро дэ Санкціс 95 гадоў і ён адзначае 72-ую гадавіну святарскіх пасвячэнняў. Калі Францішак даведаўся, колькі мае год святар ва ўзросце,то пажартаваў: «95? Тады куды ксёндз схаваў іх?»
|