Па асабістай просьбе Папы ў Ватыкане прайшла канферэнцыя па праблеме Сірыі |
Дзяржава Ватыкан |
14.01.2014 15:22 |
За тыдзень да міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, якая будзе прысвечана канфлікту ў Сірыі, палітыкі і эксперты абмеркавалі 13 студзеня ў Ватыкане магчымасці спынення агню ў знішчанай вайной краіне. Канферэнцыя ў Апостальскай Сталіцы пад назвай “Сірыя – ці можна застацца абыякавым?” была арганізавана па асабістай просьбе Папы Францішка. Арганізатарам сустрэчы, якая праходзіла за зачыненымі дзвярыма, выступіла Папская Акадэмія Навук, якая пажадала ўнесці ўклад у падрыхтоўку канферэнцыі ў Жэневе. Сярод тых, хто прымаў ўдзел у форуме ў Ватыкане, быў нобелеўскі лаўрэат Махамед эль-Барадэі, адзін з вядучых егіпецкіх апазіцыйных палітыкаў і былы генеральны дырэктар Агенцтва па атамнай энергіі МАГАТЭ. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |