Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Камісія па вывучэнні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і завяршыла працу
Дзяржава Ватыкан
21.01.2014 17:41

Завяршыла сваю працу Камісія па вывучэнні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і. Міжнародная група, якую ўзначальваў кардынал Каміло Руіні, была заснавана пры Кангрэгацыі Веравучэння ў сакавіку 2010 г.

Цяпер вынікі даследаванняў камісіі, што праводзіліся за зачыненымі дзвярыма, будуць прадстаўлены кіраўніцтву кангрэгацыі, паведамляе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

У 1996 г. Апостальская Сталіца выдала спецыяльны дакумент з тлумачэннямі адносна справы Меджугор’я, дзе адзначаецца, што канчатковае рашэнне аб сапраўднасці аб’яўленняў яшчэ не прынята і даследаванні ў гэтай справе працягваюцца. Святы Пасад не забараняе прыватных пілігрымак (якія арганізаваны самімі вернікамі ці свецкімі ўстановамі) у Меджугор’е, але яны павінны адбывацца ў суправаджэнні святароў для аказання душпастырскай дапамогі вернікам і не павінны быць звязаны з ушанаваннем месцаў аб’яўлення Маці Божай, бо іх сапраўднасць не пацверджана Касцёлам, але выключна з ушанаваннем самой Панны Марыі, што не супярэчыць каталіцкаму вучэнню.

Баснійскі епіскапат у 2010 г. звярнуўся да Папы з просьбай стварыць спецыяльную камісію па даследаванні з'яваў у Меджугор'і.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.