Святы Айцец абвясціў імёны старшыняў Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і |
Дзяржава Ватыкан
|
22.02.2014 14:20 |
Папа Францішак абвясціў імёны старшыняў Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2014 г. Імі будуць арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа; арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Тагле і арцыбіскуп Апарэсіды кардынал Раймунду Дамасэна Асіс.
Аб рашэнні Святога Айца прызначыць старшынямі Сіноду прадстаўнікоў Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Апавядаючы пра падзеі другога дня надзвычайнага кансісторыя, святар адзначыў, што ўсе кардыналы адзінагалосна пагадзіліся з прапановай скіраваць спецыяльную тэлеграму ў сувязі з драматычнымі падзеямі ва Украіне, каб выказаць спачуванні і ўвагу удзельнікаў кансісторыя і Святога Айца да сітуацыі ў гэтай краіне.
Падчас кансісторыя кардыналы абмяркоўвалі розныя аспекты душпастырства сем’яў. Уздымалася тэма разведзеных, якія ўступілі ў новыя саюзы, і праблема сцвярджэння несапраўднасці сужэнскіх саюзаў.
Па словах кс. Ламбардзі, кансісторый стане натхненнем для будучага Сіноду Біскупаў, і, калі яго праца будзе праходзіць у такім самым духу, Касцёл зможа адказаць на актуальныя выклікі, захоўваючы вернасць місіі Хрыста. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|