У Ватыкане маліліся за герояў Майдана |
Дзяржава Ватыкан
|
25.02.2014 12:01 |
У Рыме ў саборы святога Пятра 24 лютага адбылася малітва за Украіну. Малітоўнае мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве пасла Украіны ў Ватыкане Таццяны Іжэўскай, пры актыўным удзеле пасла Польшчы ў Ватыкане Пятра Новіні-Канопкі і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін-членаў ЕС.
Пра гэта паведамляе прэс-служба УДАРу. Малітва праводзілася ў сімвалічным месцы — каля так званага «украінскага алтара» з мазаічнай выявай герба Украіны,святой княгіні Вольгі і святога князы Уладзіміра.
У набажэнств за мір, адзінства і шчаслівую еўрапейскую будучыню Украінскай дзяржавы, якое ўзначаліў кіраўнік УГКЦ архіепіскап Святаслаў Шаўчук, прынялі ўдзел кіраўнікі дапламатычных устаноў, прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы, украінскай грамады, журналісты.
Пасля заканчэння ўрачыстасці ў саборы Святога Пятра на «ўкраінскім алтары» была ўстаноўлена Сімвалічная свечка ў знак памяці герояў Майдана, якія загінулі падчас трагічных падзей на вуліцах Кіева.
25 і 26 лютага з 10.00 -17.00 у памяшканні Пасольства Украіны ў Ватыкане будзе адкрыта кніга смутку, пра што паведамляе прэс-служба Таварыства «Святая Сафія».
(AYU)
|