Апостальская Сталіца прызнала «Легіён Марыі» ў якасці міжнароднай асацыяцыі вернікаў з юрыдычным статусам |
Дзяржава Ватыкан |
27.03.2014 15:21 |
Апостальская Сталіца ўрачыста прызнала супольнасць “Легіён Марыі” ў якасці міжнароднай асацыяцыі вернікаў з юрыдычным статусам, прадугледжаным кананічным правам. Адначасова быў пацверджаны статут гэтага рэлігійнага аб’яднання. Адпаведны дэкрэт перадаў прадстаўнікам асацыяцыі сакратар Папскай рады па справах свецкіх біскуп Ёзэф Клеменс, цырымонія адбылася 27 сакавіка ў Ватыкане. “Легіён Марыі” узнік у 1921 г. у Дубліне (Ірландыя) па ініцыятыве невялікай групы вернікаў пад кіраўніцтвам Фрэнка Дафа, супрацоўніка Міністэрства фінансаў, а затым асабістага сакратара міністра абароны Ірланцыі. На працягу 93 гадоў існавання супольнасць распаўсюдзілася ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі. “Легіён Марыі”, адметнасць якога грунтуецца на глыбокай марыйнай духоўнасці і адданасці Духу Святому, прапануе вернікам устаць на шлях святасці і ўдзельнічаць у евангелізацыйнай місіі Касцёла праз служэнне самым патрабуючым і далёкім ад веры. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |