Тысячам вернікаў на ватыканскай плошчы былі раздадзены Евангеллі |
Дзяржава Ватыкан |
06.04.2014 15:40 |
“Простым жэстам” з вялікім значэннем назваў Святы Айцец ініцыятыву, якая праводзілася 6 красавіка на плошчы св. Пятра. Кожны з тысяч вернікаў, якія прыйшлі туды, меў магчымасць атрымаць “кішэннае” Евангелле. Натхняльнікам ініцыятывы стаў сам Папа Францішак. Раней Пантыфік некалькі разоў заахвочваў вернікаў пастаянна насіць з сабой невялікае Евангелле, каб штодзённа чытаць фрагмент з яго. Святы Айцец прызнаўся, што ўзгадаў старажытную традыцыю Касцёла - падчас Вялікага посту ўручаць Евангелле катэхумэнам, якія рыхтаваліся прыняць хрост. “Вазьміце яго, вазьміце з сабой, і чытайце яго кожны дзень. Гэта Езус гаворыць з вамі ў ім!” - сказаў Папа сабраным на ватыканскай плошчы. (AG) |