Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская швейцарская гвардыя прыме ў свае шэрагі 30 навабранцаў |
Дзяржава Ватыкан |
15.04.2014 11:05 |
![]() Датай заснавання Папскай гвардыі можна лічыць 22 студзеня 1506 г., калі 150 гвардзейцаў пад камандаваннем капітана Каспара фон Зіленэна прыбыло ў Рым па запрашэнні Папы Юлія ІІ. Папская гвардыя выконвае ганаровы абавязак аховы Папы і Апостальскага Палаца, а таксама межаў дзяржавы Ватыкан. Яе члены суправаджаюць Святога Айца ў замежных падарожжах. Сапраўдным подзвігам, а таксама баявым хрышчэннем найменшай арміі ў свеце лічыцца бітва гвардзейцаў з 20-тысячнаю арміяй імператара Карла V падчас славутай аблогі Рыма («sacco di Roma») 6 мая 1527 г. Падчас абароны Папы загінула 142 са 189 гвардзейцаў. Гэта была самая вялікая трагедыя ў гісторыі Швейцарскай гвардыі. У памяць пра гэтыя падзеі прысяга новых рэкрутаў штогод адбываецца 6 мая. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.