Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пацвердзіў прысутнасць на кананізацыі |
Дзяржава Ватыкан |
26.04.2014 17:56 |
Бэнэдыкт XVI будзе канцэлебраваць кананізацыйную св. Імшу Яна XXIII і Яна Паўла II. Пра гэта стала вядома 26 красавіка ў Ватыкане.
“Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне і паінфармаваў папу Францішка, што заўтра раніцай будзе прысутнічаць на ўрачыстасці і будзе канцэлебраваць св. Імшу. Гэта не азначае, аднак, што ён падыдзе да алтара. Хутчэй за ўсё, пры алтары будуць знаходзіцца кардыналы Садана і Рэ, а таксама кардыналы Дзівіш, Валіні і біскуп Бергама. У сваю чаргу Папа на пенсіі будзе знаходзіцца сярод кардыналаў і біскупаў з левага боку плошчы перад базылікай, і мы ўсе з радасцю прымем яго прысутнасць”, -- заявіў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, словы якога перадае беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. (JAS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.