Беатыфікацыя Паўла VI адбудзецца на канец Сіноду Біскупаў |
Дзяржава Ватыкан |
06.10.2014 17:48 |
Раней, як паведамляла беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, пра беатыфікацыю Папы Паўла VI стала вядома 9
мая пасля зацвярджэння Папам Францішкам адмысловага дэкрэту аб прызнанні
цуду, дзейсненага праз заступніцтва Папы Паўла VI. У той дзень падчас аўдыенцыі для прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэла Амата, Святы Айцец зацвердзіў рашэнне адносна беатыфікацыйных спраў таксама і іншых асобаў. У прыватнасці былі прызнаныя цуд, здзейснены праз заступніцтва італьянскага святара Луіджы Кабурлота, заснавальніка Інстытута дачок св. Юзафа, а таксама гераічнасць цнотаў італьянскага святара Джакама Абонда, іспанскага езуіта Геацынта Алегрэ Пуялса і свецкай верніцы і маці з Францыі Караліны Кальшэн Карэ дэ Мальберг. Будучы Папа Рымскі Павел VI нарадзіўся ў 1897 годзе ў Італіі і быў выбраны на Святы Пасад у 1963 годзе. Папа Павел VI стаў апошнім пантыфікам, народжаным у ХІХ стагоддзі і апошнім Папам, які пры выбранні быў каранаваны адмысловай тыярай -- у будучым Папа Ян Павел І адменіць гэту традыцыю. Падчас свайго пантыфікату Павел VI завяршыў распачаты сваім папярэднікам Другі Ватыканскі сабор, зацвердзіў Сінод біскупаў як пастаянную касцёльную установу, а таксама правёў шэраг важных рэформаў у Рымскай курыі. Павел VI змяніў адно з правіл выбрання будучых пантыфікаў, згодна з якім узроставая мяжа кардыналаў, якія будуць прымаць удзел у канклавах, не павінна перавышаць 80-ці гадоў. Адным з важных рашэнняў Паўла VI сталі таксама заснаванне Папскай камісіі па сродках масавай камунікацыі і Сакратарыята дыялогу з нехрысціянамі. Таксама аўтарству Паўлу VI належаць дзве энцыклікі -- аб цэлібаце («Sacerdotalis caelibatus») і аб канролі над нараджальнасцю («Humanae vitae») *(усяго Папа выдаў 7 энцыклік). Варта адзначыць, што падчас пантыфікату Паўла VI былі ўнесеныя значныя змяненні ў Рымскі імшал. У 1960 годзе Папа выдаў апостальскую канстытуцыю «Missale Romanum», якаю зацвярджала новы парадак Імшы. У прыватнасці дазвалялася выкарыстанне нацыянальных моў, дазвол святару цэлебраваць Імшу тварам да вернікаў і інш. Падчас свайго пантыфікату ў 1967 годзе Павел VI прызначыў арцыбіскупа Караля Вайтылу кардыналам. (JAS) |