Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп з Ватыкана ахарактарызаваў мэту збору ахвяраванняў на карысць Папы |
Дзяржава Ватыкан |
24.06.2014 18:02 |
![]() Паводле іерарха, гэта традыцыя мае два фундаментальныя элементы: па-першае, яна падкрэслівае паўсюднасць Касцёла, бо ахвяраванні збіраюцца паўсюль — ад вялікіх архікатэдраў да маленькіх перыферыйных парафій, а па-другое — адзінства, таму што нягледзячы на колькасць сабраных грошай, важным з’яўляецца шчыры ўдзел у ініцыятыве. Арцыбіскуп Бэчу нагадаў пра асаблівы клопат Папы Францішка пра бедных, на патрэбы якіх вылучаецца значная частка ахвяраванняў, што паступаюць у Ватыкан. Субстытут Апостальскай Сталіцы пажадаў, каб збор ахвяраванняў ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, стаў магчымасцю выказаць сваю блізкасць папе Францішку з боку ўсіх вернікаў і каб ахвяраванне грошай было злучана з малітвай за яго. «Гэта будзе выказам той любові, аб якой Святы Айцец не стамляецца прасіць усіх, каго сустракае: ніхто не з’яўляецца настолькі бедным, каб не мець магчымасці падарыць яе», — сказаў арцыбіскуп Бэчу. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.