Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Назіральнік Святога Пасаду пры ААН: сям’я – не рэліквія мінулага
Дзяржава Ватыкан
26.06.2014 09:56

«Сям’я – гэта фундаментальная ячэйка чалавечага грамадства», нагадаў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, выступаючы на 26-й сесіі Рады па правах чалавека. Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што «сям’я працягвае дэманстраваць большы запал» у параўнанні з сілай тых, хто спрабуе яе знішчыць «як рэліквію мінулага, перашкоду для эмансіпацыі індывідуума або стварэння свабоднага, шчаслівага і роўнага грамадства».

Адзначаючы «ўзаемную сувязь» паміж сям’ёй і грамадствам і яе адпаведныя «функцыі ў клопаце і спрыянні супольнаму дабру кожнай асобы і ўсяго чалавецтва» арцыбіскуп Тамазі нагадаў, што «годнасць і правы індывідуума не будуць паменьшаны за кошт увагі да сям’і». Наадварот: многія людзі менавіта «ў моцным і здаровым сямейным асяроддзі, заснаваным на сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай», знаходзяць «абарону, насычэнне і энергію». Гэта тычыцца ў першую чаргу дзяцей, якія патрабуюць «гарманічнага сямейнага кантэксту», у якім змогуць атрымліваць «выхаванне і адукацыю» на падставе прыкладу бацькі і маці.

Менавіта ў сям’і, сцвердзіў арцыбіскуп Тамазі, пакаленні сустракаюцца з «любоўю, выхаваннем, узаемнай падтрымкай і перадачай дару жыцця». Паводле слоў ватыканскага дыпламата, такі погляд прысутнічае «ў гісторыі ўсіх культур», як і ў Паўсюднай дэкларацыі правоў чалавека, якая прызнае «глыбокія і неад’емныя правы і абавязкі сям’і заснаванай на сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай». Іерарх заклікаў да недапушчэння маргіналізацыісям’і і клопату аб ёй не толькі з боку асобных дзяржаваў, але і ўсяго грамадства.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканкага радыё

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.