Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фінал Кубка свету будзе без Бэнэдыкта XVI |
Дзяржава Ватыкан |
11.07.2014 14:34 |
![]() Добра вядома, што Пантыфік з’яўляецца вялікім заўзятарам футболу, але падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Бразіліі Дзілмай Русэф у лютым 2014 г. ён паабяцаў, што падчас Чэмпіянату свету па футболе будзе маліцца «за кожнага». Гэта быў адказ Папы на словы палітыка, якая папрасіла Святога Айца аб захаванні «нейтралітэту» падчас Кубка свету. Аб гэтым журналістам паведаміў Мітрапаліт Вільявісэнсія ў Калумбіі, арцыбіскуп Оскар Урбіна Артэга. Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы ў размове з Папам Францішкам папрасіла яго, у прыватнасці, пра дзве рэчы: скіраваць на пачатак Мундзіялю пасланне і аб’ектыўна заўзець за нацыянальныя каманды. Папа Францішак прысвяціў шмат увагі Мундзіялю. На яго пачатак праз «твітар» Пантыфік пажадаў усім «цудоўнага футбольнага чэмпіянату, спаборніцтваў у духу сапраўднага братэрства». А ў сваім спецыяльным відэапасланні да Кубка свету, якое транслявала бразільскае тэлебачанне, Святы Айцец заклікаў адмовіцца ад эгаізму, расізму і нецярпімасці і нагадаў, што футбол — гэта «школа ўмацавання культуры сустрэчы, згоды і міру паміж народамі». (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.