Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы кіраўнік Ватыканскага банка агучыў задачы і прыярытэты сваёй працы
Дзяржава Ватыкан
11.07.2014 16:09
Асобам, адказным у Ватыкане за фінансавыя справы, на думку новага кіраўніка Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка) французскага фінансіста Жана-Батыста дэ Франсю, не заўсёды хапала вопыту. У гэтай сферы часта былі занятыя прадстаўнікі духавенства, якія не мелі адпаведных навыкаў. Яны проста былі не ў стане сачыць і ісці ў нагу са зменамі ў сусветнай фінансавай сістэме, прызнаўся новы дырэктар у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Існуе патрэба ў большай колькасці спецыялістаў у ватыканскіх адміністрацыйных і фінансавых структурах. «Менавіта гэта мае намер зрабіць цяпер Святы Пасад», — сказаў дэ Франсю.

Першая задача Інстытута рэлігійных спраў — аказваць паслугі касцёльным уладам, дыяцэзіям і дапамагаць Пантыфіку ў фінансаванні праектаў, звязаных з сацыяльнай сферай і распаўсюджваннем веры, адзначыў французскі эканаміст.

На другім месцы, па яго словах, стаіць павышэнне празрыстасці, у чым папярэднік дэ Франсю Эрнст фон Фрэйберг ужо шмат што зрабіў.

Сваёй трэцяй задачай новы дырэктар лічыць прывядзенне працы Ватыканскага банкa цалкам да міжнародных стандартаў. «Інстытут рэлігійных спраў ні ў чым не павінен адрозніваецца ад буйных банкаў», — лічыць ён.

51-гадовы француз 9 ліпеня 2014 г. змяніў на пасадзе кіраўніка Ватыканскага банка немца фон Фрэйберга, які правёў у Ватыкане 17 месяцаў.

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане, што прайшла 9 ліпеня і была прысвечана фінансавай рэформе, было агучана, што на працягу наступных трох гадоў будзе перагледжаны статут Ватыканскага банка і яго дзейнасць. Падставай стануць тры стратэгічныя прыярытэты: умацаванне бізнес-асновы Інстытута, паступовы пераход фінансаў пад кіраванне новаствораным Упраўленнем па кіраванні ватыканскімі актывамі (Vatican Asset Management) і факусіраванне Ватыканскага банка на фінансавых кансультацыях і паслугах для духавенства, парафій, дыяцэзій і супрацоўнікаў Ватыкана.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.