Святы Пасад занепакоены сітуацыяй вакол гандлю чалавечымі органамі |
Дзяржава Ватыкан |
16.07.2014 18:02 |
Людзі з бедных краін, у тым ліку дзеці, часта выкарыстоўваюцца арганізаванай злачыннасцю для гандлю органамі, папярэджвае ватыканская газета «L’Osservatore Romano» ў сваёй нямецкамоўнай версіі. Навуковыя дасягненні прывялі да новых, «жудасных» і «беспрэцэдэнтных» форм эксплуатацыі людзей, на якія не можна не звяртаць увагі і рабіць выгляд, што іх не існуе, адзначаецца ў штотыднёвіку. Этычныя страты — гэта, як адзначаецца, не «другараднае пытанне», і яго нельга не прымаць пад увагу пры разліку выдаткаў і выгод, звязаных з трансплантацыяй органаў. Таксама трэба рашуча змагацца з выкарыстаннем дзяцей, якія трапляюць у «лапы» мафіі. Гаворка ідзе пра лічбы, якія пастаянна павялічваюцца. Часта дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырох гадоў злачынцы перапраўляюць кантрабандай праз Міжземнае мора. Частку з іх аддаюць самі бацькі, паддаючыся абяцанням, што іх нашчадкам дадуць прытулак і забяспечаць ад пагрозы вайны. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |