У Ватыкане адкрыта адукацыйная інтэрнэт-платформа |
Дзяржава Ватыкан |
05.09.2014 15:17 |
4 верасня 2014 г. у Ватыкане была ўрачыста адкрыта інтэрнэт-платформа “Scholas occurentes” – пэўнага кшталту адукацыйная сацыяльная сетка, мэта якой заключаецца ў тым, каб злучыць паміж сабой школы ўсяго свету і спрыяць выхаванню моладзі ў духу культуры сустрэчы і міру. Ініцыятыва была рэалізавана аднайменнай ватыканскай адукацыйнай структурай, якая ўзнікла па ініцыятыве Папы Францішка. Пантыфік прыняў удзел у першым відэамосце, арганізаваным у рамках праекту, і з дапамогай інтэрнэту і відэакамеры паразмаўляў са школьнікамі Сальвадора, Паўднёвай Афрыкі, Турцыі, Ізраіля, Аўстраліі і Камеруна. (AG) |