У Ватыкане агучылі тэму 49-га Сусветнага дня СМІ |
Дзяржава Ватыкан |
29.09.2014 17:22 |
Папская рада па сродках масавай камунікацыі, прэзентуючы тэму, адзначыла, што ў сучасным свеце Касцёл павінен задаць сабе некалькі важных пытанняў: як гаварыць сёння параненаму і расчараванаму чалавеку, што любоў і каханне паміж мужчынам і жанчынай — гэта цудоўна, што дзеці — гэта самы каштоўны падарунак, што сям’я з’яўляецца самым першым і важным месцам, дзе чалавек адчувае прыгажосць жыцця, радасці, любові, самаахвярнасці, прымірэння, суцяшэння і прыняцця? Ватыканскае ведамства адзначыла, што Касцёл сёння павінен вучыцца нанова казаць пра сям’ю. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |