| У Ватыкане збяруцца Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе |
| Дзяржава Ватыкан |
| 30.09.2014 12:52 |
|
У апошні дзень ватыканскага пасяджэння па праблеме Блізкага Усходу да іх далучацца Дзяржаўны сакратар кардынал Пьетро Паралін, субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэчу і сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Прысутнічаць будуць таксама кіраўнікі і супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў, якія займаюцца блізкаўсходнімі пытаннямі: з Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Папскіх рад па міжрэлігійным дыялогу, спрыяння хрысціянскаму адзінству, пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, «Iustitia et Pax» і «Cor Unum». (AG) |


Апостальскія Нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе, збяруцца ў Ватыкане 2–4 кастрычніка. Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята і Папам Францішкам.
для друку
Ватыканскае радыё