Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Апостальскай Сталіцы ўшануюць памяць ахвяраў землятрусу на Гаіці
Дзяржава Ватыкан
10.10.2014 16:27

10 студзеня 2015 г. у Ватыкане адбудзецца сустрэча з нагоды пятай гадавіны землятрусу на Гаіці. Папа Францішак пажадаў правесці гэтае мерапрыемства, каб засведчыць салідарнасць з народам і Касцёлам Гаіці, а таксама нагадаць пра неабходнасць матэрыяльнага і духоўнага аднаўлення краіны.

Арганізатарамі Дня ў падтрымку Гаіці стануць Папская рада «Cor Unum» і Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі, якія здаўна аказваюць падтрымку насельніцтву Гаіці. Каштоўны ўнёсак мясцовага Касцёла ў галіну адукацыі, аховы здароўя і дабрачыннасці былі падкрэслены падчас сустрэчы Папы Францішка з Прэзідэнтам Гаіці Мішэлям Мартэі 24 лютага 2014 г.

Магутны землятрус ударыў па Гаіці 12 студзеня 2010 года. Ахвярамі стыхіі сталі каля 230 тыс. чалавек, больш за 300 тыс. былі паранены, 1,5 млн засталіся без даху над галавой. Порт-о-Прэнс аказаўся практычна цалкам разбураны. Нягледзячы на дапамогу міжнароднай супольнасцю, сітуацыя на Гаіці палепшылася не нашмат: краіна выйшла з надзвычайнага становішча, але ранейшыя праблемы не знайшлі справядлівага і раўнапраўнага вырашэння. Гаіці застаецца краінай з нізкім індэксам развіцця, распаўсюджанай беднасцю, адсутнасцю харчовай бяспекі і вялікай рызыкай прыродных катастроф.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.