Сікстынская капэла не здавалася ў арэнду |
Дзяржава Ватыкан
|
20.10.2014 15:29 |
Кіраўніцтва Ватыканскіх музеяў абвергла інфармацыю аб «здачы ў арэнду» Сікстынскай капэлы для карпаратыўнага мерапрыемства, распаўсюджаную некаторымі СМІ.
«Сікстынская капэла з’яўляецца сакральным месцам і не можа здавацца на патрабаванне. Яна ніколі не стане пляцоўкай для прыватных святкаванняў», — адзначыў дырэктар Ватыканскіх музеяў прафесар Антоніо Паолучы.
Ён нагадаў, што адной з паслуг, прапанаваных Музеямі, з’яўляецца арганізацыя вячэрніх візітаў за зачыненымі дзвярыма. 18 кастрычніка ў рамках мерапрыемства такога плану быў дадзены пачатак праекту «Мастацтва міласэрнасці», які знайшоў падтрымку аднаго з буйных аўтамабільных канцэрнаў. У яго рамках у Сікстынскай капэле адбудзецца серыя вечароў духоўнай музыкі, а грошы, выручаныя ад іх, будуць накіраваны на развіццё шматлікіх дабрачынных ініцыятыў Папы, якія рэалізуюцца штодзённа і патрабуюць новых рэсурсаў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|