Прадстаўлена праграма выстаўлення Турынскай плашчаніцы |
Дзяржава Ватыкан |
07.11.2014 13:42 |
Выстаўленне святыні мае два аспекты: свет моладзі і пакут, паведаміў іерарх. Наведванне, як і ў папярэднія разы, будзе бясплатным, дзякуючы дапамозе дабрачынцаў, якія пакрылі кошты, звязаныя з падрыхтоўкай да падзеі. Адметнасцю выстаўлення плашчаніцы з’яўляецца прыняцце хворых. У наступным годзе такім пілігрымам будзе нададзена асаблівая ўвага падчас набажэнстваў, розных ініцыятыў і ў месцах, прызначаных для іх прабывання. Два шпіталі каля турынскай катэдры будуць абсталяваны 70 месцамі на ўзор санктуарыя ў Лурдзе, з магчымасцю спажывання ежы па больш нізкіх коштах. (AG) |