Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы
Дзяржава Ватыкан
08.11.2014 16:22

8 лістапада Папа Францішак здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Апостальскай Сталіцы. Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, які да гэтага дня з’яўляўся прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, стаў патронам Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна. Яго месца заняў былы сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

Пасаду арцыбіскупа Мамбэрці, у сваю чаргу, зойме арцыбіскуп Паўл Рычард Галахер, які ў апошні час быў Апостальскім Нунцыем у Аўстраліі.

Апостальская Сігнатура — вышэйшы суд у сістэме судаводства Каталіцкага Касцёла, які забяспечвае таксама кантроль за належным здзяйсненнем правасуддзя ў ім. Кардынал Бёрк быў яе прэфектам з 27 чэрвеня 2008 г. Яго наступнік, арцыбіскуп Мамбэрці, з’яўляецца спецыялістам па кананічным праве.

Арцыбіскуп Паўл Рычард Галахер знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду з 80-х гадоў ХХ стагоддзя, з 2004 г. — у якасці Апостальскага Нунцыя.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.