Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэмай сёлетніх адвэнтавых казанняў прапаведніка Папскага дома стане спакой
Дзяржава Ватыкан
20.11.2014 16:16

«На зямлі спакой людзям добрай волі» — гэтыя словы з Евангелля паводле Лукі (2, 14) будуць тэмай адвэнтавых казанняў, якія падрыхтаваў прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса. На працягу Адвэнту святар тры разы — 5, 12 і 19 снежня — звернецца да Папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай Курыі са сваімі медытацыямі.

Па традыцыі сустрэчы будуць праходзіць у капліцы «Redemptoris Mater» Апостальскага палаца Ватыкана.

У інтэрв’ю «L’Osservatore Romano» айцец Канталамеса патлумачыў абранне тэмы «балючай актуальнасцю» праблемы спакою ў свеце, злучанай з «неабходнасцю вярнуць гэтаму слову багацце значэння, якое яму надаецца ў Бібліі». Прапаведнік лічыць тры свае адвэнтавыя казанні «маленькай дапамогай для таго, каб па-новаму пачуць абвяшчэнне Божага Нараджэння і каб пачаць жыць у глыбіні душы пасланнем, якое Касцёл спяшаецца скіраваць да ўсіх людзей з нагоды Сусветнага дня міру».

Святар падзяліўся, што першая медытацыя будзе прысвечана спакою як дару Бога ў Езусе Хрысце, другая — як абавязку, які неабходна выканаць, трэцяя — як плёну Святога Духа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.