Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
З 2015 г. у Касцёле будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі |
Дзяржава Ватыкан
|
27.11.2014 16:25 |
Па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы з 2015 г. ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі. Датай яго святкавання было выбрана 8 лютага, бо ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты — суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы шмат духоўных і цялесных пакут і прыніжэння.
Устанаўленне Міжнароднага дня малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі з’яўляецца адказам на заклік Папы Францішка змагацца супраць гэтага феномену і клапаціцца пра яго ахвяраў.
Святы Айцец з самага пачатку свайго Пантыфікату моцна асуджае гандаль людзьмі — сучаснае рабства, рознага кшталту злачынствы, ад якіх з кожным годам пакутуе ўсё большая колькасць мужчын, жанчын і дзяцей.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.