Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падрыхтоўчы дакумент наступнага Сінода Біскупаў будзе мець форму пытанняў
Дзяржава Ватыкан
05.12.2014 13:12

Падрыхтоўчы дакумент (Lineamenta) наступнага Сінода Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане восенню 2015 г., будзе мець форму пытанняў. Аб гэтым паведаміў Генеральны сакратар асамблеі кардынал Ларэнца Бальдзісэры.

Як паведаміў іерарх, такое рашэнне прыняў Папа Францішак падчас лістападаўскага пасяджэння Звычайнай рады Сакратарыяту Сінода. Апытальнік будзе заснаваны на заключнай справаздачы сёлетняй пазачарговай сесіі.

«Мы запытаемся ва ўсіх біскупскіх канферэнцый, дыяцэзій, парафій пра тое, як была прынята заключная справаздача пазачарговага Сінода. У той жа час мы папросім паглыблення пытанняў, якія абмяркоўваліся — усіх, але асабліва тых, якія патрабуюць больш стараннага абмеркавання», — сказаў кардынал Ларэнца Бальдзісэры, дадаўшы, што ад епіскапатаў будзе залежаць спосаб працы па пытаннях, бо размова ідзе пра тое, каб адказы паходзілі ад сем’яў ва ўсім свеце, якіх тычыцца тэматыка дыскусій у рамках Сінода.

Звычайная агульная асамблея Сінода Біскупаў пройдзе ў Ватыкане 4–15 кастрычніка 2015 г. на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і ў сучасным свеце» і стане працягам сёлетняй пазачарговай сесіі, якая прайшла ў кастрычніку і на якой абмяркоўваліся душпастырскія выклікі для сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.