Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане раздалі малітоўнікі ад Святога Айца
Дзяржава Ватыкан
14.12.2014 16:35

14 снежня пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак благаславіў, згодна з даўняй традыцыяй, фігуркі нованароджанага Езуса, якія вернікі прынеслі з сабой на плошчу св. Пятра і якія будуць пазней пакладзены ў святочныя яслі. Прысутныя на ватыканскай плошчы атрымалі таксама спецыяльны падарунак ад Святога Айца – малітоўнік.

Малітоўнік складзены Апостальскай элемазінарыяй. Ватыканскае выдавецтва падрыхтавала 50 тыс. асобнікаў.

“Папскі малітоўнік” уяўляе сабой невялікую кніжку, у якую ўвайшлі штодзённыя малітвы. Уступнае слова напісаў сам Папа Францішак. Малітоўнік сабраў у сабе вядомыя, кароткія і лёгкія для запамінання малітвы ў розных патрэбах і ў канкрэтных сітуацыях: за родных і блізкіх, перад споведдзю і Святой Камуніяй, малітвы бацькоў за дзяцей, для мужа і жонкі, супраць сіл цемры. Адрасатамі, як паведамілі яго выдаўцы, з’яўляюцца дарослыя і дзеці, маладыя і старыя, хворыя і здаровыя, радасныя і сумныя.

Ватыканскае выдавецтва плануе распаўсюджваць малітоўнік таксама праз кнігарні па невялікім кошце.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.