З 2015 года кожны турыст зможа наведаць ферму Папы Францішка |
Дзяржава Ватыкан |
18.12.2014 17:09 |
У 2015 г. адкрые свае дзверы для турыстаў ферма, размешчаная ў летняй рэзідэнцыі Пантыфіка ў Кастэль Гандольфа. Менавіта з яе прывозяць малочныя прадукты, мяса і гародніну для кухні ў Доме св. Марты, дзе жыве Папа Францішак. Ферма з’яўляецца часткай рэзідэнцыі, якая займае плошчу 55 гектараў, і, такім чынам, большая за Ватыкан, які месціцца на 44 гектарах. Магчыма, наведванне папскай гаспадаркі будзе спалучана з дэгустацыяй мясцовых прадуктаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|