Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папскі элемазінарый наведаў рымскую турму
Дзяржава Ватыкан
22.12.2014 13:02

21 снежня Aпостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Папы Францішка наведаў рымскую турму «Рэбібія», каб разам са зняволенымі цэлебраваць Эўхарыстыю і перадаць ім падарункі ад Святога Айца з нагоды Божага Нараджэння.

Іерарх уручыў зняволеным маленькія малітоўнікі са словамі Пантыфіка: «Калі малюся, Бог дыхае ўва мне».

У турме «Рэбібія» ўтрымліваюцца каля 2500 тыс. чалавек, з якіх 2100 мужчын і 350 жанчын з 20 дзецьмі да трохгадовага ўзросту. 38% з іх — італьянцы. Многія са зняволеных — бедныя, хворыя і самотныя людзі.

Арцыбіскуп Конрад Краеўскі наведвае турму «Рэбібія» ў якасці Aпостальскага элемазінарыя ў другі раз. Першы візіт іерарха быў прымеркаваны да Вялікадня. Тады арцыбіскуп перадаў зняволеным у якасці падарункаў ад Папы кішэнныя Евангеллі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.