| Святы Пасад аказаў фінансавую дапамогу для ахвяраў вірусу Эбола |
| Дзяржава Ватыкан |
| 11.01.2015 13:18 |
|
Гэтыя сродкі прызначаны для структур, якія падтрымлівае Касцёл, на паляпшэнне ўзроўню паслуг медыцынскіх установаў, на грамадскія ініцыятывы і душпастырскі клопат аб хворых і медыцынскім персанале. Яны будуць выкарыстаны на набыццё лекаў першай неабходнасці, транспартыроўку хворых і на абнаўленне структур, якія дзейнічаюць у ахопленым эпідэміяй рэгіёне. Частка гэтай сумы будзе накіравана на развіццё і ўмацаванне стратэгій па барацьбе з распаўсюджваннем вірусу Эбола, а таксама для дапамогі сем’ям, якія пацярпелі ад эпідэміі, і дзецям сіротам. (AG) |


Апостальская Сталіца выказала глыбокую ўдзячнасць мясцовым Каталіцкім Касцёлам у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ за своечасовы адказ на крызіс, выкліканы вірусам Эбола, а для ўмацавання іх намаганняў у пераадоленні гэтай надзвычайнай сітуацыі аказала ім фінансавую дапамогу ў памеры 3 млн. еўра.
для друку
Ватыканскае радыё