Старшыня Папскай рады па справах сям’і: Касцёл мае патрэбу ў сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі |
Дзяржава Ватыкан |
27.01.2015 11:42 |
У мінулыя выходныя ў Рыме завяршыў сваю працу Міжнародны кангрэс рухаў і аб’яднанняў, якія займаюцца тэматыкай сям’і і абароны жыцця. Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і, выступаючы на закрыцці форума, сказаў, што Касцёл мае патрэбу ў сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі. Ён спаслаўся на адно з выступленняў падчас дыскусіі, у якім казалася, што па прычыне разнастайнасці жыцця ў розных частках свету і сацыяльных, рэлігійных і культурных адметнасцяў, павінна быць дапушчальнай больш асабістая інтэрпрэтацыя Евангелля. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |