Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане абмяркуюць негатыўныя наступствы жаночай пластычнай хірургіі
Дзяржава Ватыкан
04.02.2015 17:57

Папская рада па культуры 4 лютага пад старшынствам кардынала Джанфранка Равазі сабралася ў Ватыкане на сваю генеральную асамблею. Сярод пытанняў, якія вынесены на абмеркаванне, адэкватная прадстаўленасць жанчын у касцёльных структурах, а таксама негатыўныя наступствы жаночай пластычнай хірургіі.

Працоўны дакумент форума адзначае, што ў цяперашні час жанчын можна часта сустрэць на кіруючых пасадах у розных сферах дзейнасці і яны могуць выконваць больш адказныя місіі і ў хрысціянскіх супольнасцях. У той жа час у дакуменце падкрэсліваецца, што на парадку дня не стаіць пытанне аб святарскім служэнні жанчын.

Яшчэ адна важная тэма — негатыўныя наступствы жаночай пластычнай хірургіі. У падрыхтаваным да форума працоўным дакуменце знаходзяцца перасцярогі ў адрас жанчын адносна аперацый, якія могуць з’яўляцца своеасаблівай формай «агрэсіі», пагражаючай жаночай тоеснасці. У дакуменце падкрэсліваецца, што знешнія хірургічныя ўмяшанні могуць пазбавіць чалавечы твар выразнасці, а наступствы пластычных аперацый недастаткова вывучаны медыцынай.

Сярод асноўных сацыяльных праблем, звязаных з жыццём жанчын, удзельнікі асамблеі абмяркуюць насілле ў сем’ях, аборты, прымусовыя шлюбы, гандаль жанчынамі, сексуальныя дамаганні і згвалтаванні.

Тэма асамблеі - «Жаночыя культуры: паміж роўнасцю і адметнасцю». Старшыня Папскай рады кардынал Джанфранка Равазі растлумачыў, што маецца на ўвазе пад самім тэрмінам «жаночыя культуры», спаслаўшыся на падрыхтоўчы дакумент асамблеі. Яго распрацавала група жанчын у супрацоўніцтве з кансультантамі Папскай рады па культуры. «Тэрмін “жаночыя культуры” не азначае, што яны аддзелены ад мужчынскіх культур, але ён выказвае перакананне, што існуе характэрны для жанчын погляд на свет, на ўсё, што нас акружае, на жыццё і на жыццёвы вопыт», — сказаў іерарх.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.