Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папскія кансультанты пагадзіліся з асноўнымі прапановамі па рэформе ватыканскіх СМІ
Дзяржава Ватыкан
12.02.2015 10:37

«Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якая 11 лютага 2015 г. cкончыла сваё восьмае пасяджэнне, азнаёмілася з папярэднім варыянтам праекту рэформы ватыканскіх СМІ і пагадзілася з яго асноўнымі прапановамі», — распавёў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Дакумент быў падрыхтаваны спецыяльнай камісіяй на чале з Крыстаферам Патэнам, былым кіраўніком ВВС. Падчас апошняга дня пасяджэння кардыналы абмеркавалі пытанні, звязаныя з правядзеннем бліжэйшага кансісторыя, а таксама з арганізацыяй і дзейнасцю сакратарыяту па эканамічных пытаннях. У другой палове дня яны пазмаёміліся з працай новай Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

Наступная сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам пройдзе 13-15 красавіка 2015 г.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.