Крызіс ва Украіне выклікае найбольшую занепакоенасць Святога Пасаду |
Дзяржава Ватыкан |
13.02.2015 13:25 |
Свае меркаванні наконт актуальных праблем сённяшняй дыпламатыі выказаў у інтэрв’ю італьянскай газеце “Frontiera” 10 лютага Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін. На пытанне пра тое, якія крызісныя сітуацыі ў свеце выклікаюць найбольшую занепакоенасць Святога Пасаду, бліжэйшы супрацоўнік Папы адказаў, што гэта, бясспрэчна, крызіс ва Украіне. Дзяржсакратар выказаў спадзяванне, што “верх возьмуць цвярозы розум і мудрасць, якія дазволяць знайсці выйсце з гэтага крызісу шляхам перамоваў”. (AG) |