Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На ватыканскай плошчы раздалі дапаможнікі па духоўным жыцці
Дзяржава Ватыкан
22.02.2015 17:16

22 лютага на плошчы св. Пятра ў Ватыкане былі раздадзены каля 50 тыс. экземпляраў кішэнных дапаможнікаў па духоўным жыцці “Барані сэрца”. Звяртаючыся да вернікаў пасля малітвы “Анёл Панскі”, Папа Францішак пажадаў, каб гэтае выданне дапамагло ім у навяртанні і духоўным росце, які заўсёды пачынаецца ад выхавання сэрца.

Па словах Пантыфіка, менавіта ў сэрцы адбываецца штодзённая барацьба паміж выбарам дабра і зла, марнасцю і Евангеллем, абыякавасцю і ўдзелам.

У раздачы дапаможнікаў удзельнічалі шматлікія валанцёры, сярод якіх было каля 100 рымскіх бяздомных. Пад кіраўніцтвам апостальскага элемазінарыя арцыбіскупа Конрада Краеўскага яны здзейснілі пілігрымку і прыбылі на ватыканскую плошчу, каб, будучы беднымі матэрыяльна, падзяліцца багаццем, якое дае вера.

Выданне змяшчае на сваіх старонках шэраг духоўных парадаў, запісаных у 5-7 раздзелах Евангелля паводле св. Мацвея. Гаворка ідзе пра восем благаслаўленняў, заклік да дасканаласці, збірання скарбаў на небе, выканання волі Пана і іншыя запаведзі, якія Езус Хрыстус пераказаў сваім вучням. Дапаможнік прапануе вернікам практыкаваць дзве традыцыйныя духоўныя практыкі, якія не губляюць сваёй актуальнасці: “lectio divina”, гэта значыць чытанне і разважанне над Божым словам, і штодзённы вячэрні рахунак сумлення.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.