Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы прысутнічае на “Саміце Амерык”
Дзяржава Ватыкан
10.04.2015 16:36

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прысутнічае на сёмым “Саміце Амерык” – сустрэчы лідараў краін двух кантынентаў. Двухдзённы форум пачаўся 10 красавіка ў Панаме.

Форум увойдзе ў гісторыю як першая рэгіянальная сустрэча, у якой з 1962 г. прымае ўдзел Куба. Знакава і тое, што кардынал П’етро Паралін з’яўляецца бліжэйшым супрацоўнікам першага ў гісторыі Папы-лацінаамерыканца. Таксама для Прэзідэнта Панамы Хуана Карласа Варэлы, “добрага католіка”, была вельмі важнай прысутнасць Святога Пасаду, ён нават разлічваў на візіт Папы Францішка.

Чакаецца, што Панамскі саміт стане гістарычным. Тут павінна адбыцца сустрэча амерыканскага і кубінскага прэзідэнтаў. Ватыканская дыпламатыя і асабіста Пантыфік шмат зрабілі для працэсу збліжэння паміж дзвюма краінамі, вынікам чаго стала снежаньская заява амерыканскага і кубінскага лідараў, а таксама ўзгаданая прысутнасць і Абамы, і Кастра на “Саміце Амерык”. Менавіта таму кардынал П’етро Паралін накіраваўся на форум, нягледзячы на насычаную праграму мерапрыемстваў у Ватыкане, якая ўключае візіты кіраўнікоў дзяржаў і літургічныя цэлебрацыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.