Святы Пасад стварыў інтэрнэт-старонку, прысвечаную Году Міласэрнасці |
Дзяржава Ватыкан |
23.04.2015 15:10 |
Святы Пасад стварыў спецыяльную інтэрнэт-старонку, прысвечаную Юбілейнаму Году Міласэрнасці, які пачынаецца сёлета ў Касцёле. Яна працуе ў шасці моўных версіях: італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, партугальскай і польскай. Па адрасе www.iubilaeummisericordiae.va можна знайсці асноўныя дакументы, уключаючы тэкст булы Пантыфіка аб абвяшчэнні Святога Года, папскія гаміліі, твіты і інфармацыйныя матэрыялы. Непасрэдна з сайта можна кіраваць на адрас Папскай рады па новай евангелізацыі свае запыты. (AG) |