У Ватыкане з’явіцца бібліятэка імя Бэнэдыкта XVI |
Дзяржава Ватыкан |
24.04.2015 13:31 |
“Рымская бібліятэка Ёзaфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI” адкрыецца ў Ватыкане ў верасні 2015 г. Гэты навуковы цэнтр размесціцца ў сценах Нямецкай калегіі, што знаходзіцца каля Тэўтонскіх могілак. Фонды новай бібліятэкі складуць тысячы кніг на розных мовах, пачэснае месца сярод якіх зоймуць працы Ёзафа Ратцынгера – тэолага, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння і пасля Пантыфіка. Частка кніг паступіць у бібліятэку з асабістага збору Папы, частка будзе прадастаўлена “Ватыканскім фондам Бэнэдыкта XVI”. (AG) |