Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша з нагоды першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ прайшла ў Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
27.04.2015 12:58

27 красавіка ў ватыканскай базыліцы адбылася святая Імша з нагоды першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ. У літургіі ўдзельнічалі шматлікія кардыналы і біскупы. Прыбыла вялікая дэлегацыя з Кракава.

Узначаліў Эўхарыстыю кардынал Анджэло Садано, дэкан Калегіі кардыналаў, а ў часы пантыфікату Яна Паўла ІІ Дзяржсакратар Яго Святасці. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар святога Пантыфіка.

Польскі іерарх адзначыў, што кананізацыя Караля Вайтылы стала нібыта вяршыняй воклічу, які гучаў з вуснаў народа пасля яго смерці: “Неадкладна святы”, і які быў выразам жадання, каб Ян Павел ІІ не застаўся толькі на старонках гісторыі. Арцыбіскуп Кракаўскі падкрэсліў, што Папа быў чалавекам малітвы, сузірання і дзейнасці, і нагадаў пра яго ўклад ў пашырэнне культу Божай Міласэрнасці, клопат аб сям’ і, сужэнстве і моладзі.

Кананізацыя Яна Паўла II прайшла ў Ватыкане 27 красавіка 2014 г., у Нядзелю Божай Міласэрнасці, разам з кананізацыяй Яна ХХІІІ. Яе ўзначаліў Папа Францішак. Перад гэтым, 1 мая 2011 г., Бэнэдыкт XVI абвясціў Яна Паўла ІІ благаслаўлёным.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.