Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы пра ватыканска-палестынскую дамову |
Дзяржава Ватыкан
|
16.05.2015 14:53 |
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін адказаў на негатыўную рэакцыю, якая паследавала за абвяшчэннем навіны аб гатоўнасці Усеабдымнага пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына.
У інтэрв’ю тэлевізійнаму каналу італьянскага епіскапату “TV2000” кардынал падкрэсліў, што гэты акт адпавядае перспектыве кожнага народа мець уласную дзяржаву з бяспечнымі і прызнанымі міжнароднай супольнасцю межамі. У гэтым працэсе не трэба баяцца цяжкасцяў, адзначыў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.
Кардынал выказаў задавальненне станоўчым водгукам, які даў Рауль Кастра пасля свайго візіту ў Ватыкан. Кубінскі лідар заявіў, што вельмі ўражаны Папам Францішкам і думае пра магчымасць свайго вяртання ў лона Каталіцкага Касцёла. “Я думаю, мы ўсе павінны гэтаму радавацца”, - сказаў Дзяржсакратар, адказваючы на просьбу журналістаў пракаментаваць словы кіраўніка кубінскай дзяржавы.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.