Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржсакратар Папы Францішка: адукацыя займае цэнтральнае месца ў місіі Касцёла
Дзяржава Ватыкан
04.06.2015 18:26

Каталіцкі Касцёл зрабіў і працягвае рабіць вялікі ўклад у сусветную спадчыну адукацыі і выхавання, і сёння прымае ўсе выклікі ў гэтай галіне. Адукацыя займае цэнтральнае месца ў яго місіі. Аб гэтым казаў Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін 3 чэрвеня на міжнародным форуме “Выхаванне сёння і заўтра”, арганізаваным у штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы місіяй Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры гэтай арганізацыі ў супрацоўніцтве з Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі.

Нагодай для правядзення гэтай сустрэчы сталі сёлетнія юбілеі 70-годдзя ЮНЕСКА, 50-годдзя саборнай Дэкларацыі аб хрысціянскай адукацыі “Gravissimum educationis” і 25-годдзя Апостальскай канстытуцыі Яна Паўла II „Ex corde Ecclesiae” аб каталіцкіх навучальных установах.

Спасылаючыся на першы з гэтых юбілеяў, ватыканскі іерарх выказаў “гарачае пажаданне”, каб ён стаў прамой магчымасцю ўмацавання прыхільнасці ЮНЕСКА абароне культурнай спадчыны чалавецтва і садзейнічання адукацыі і навуцы.

Кардынал звярнуў увагу, што Касцёл не толькі заўсёды лічыў культуру і адукацыю інструментамі евангелізацыі, але таксама заўважаў іх гуманітарнае вымярэнне і высокую ўнутраную каштоўнасць. Іерарх запэўніў, што Касцёл падтрымлівае намаганні па ліквідацыі непісьменнасці і па доступе для ўсіх да адукацыі. Сёння гэта стала яшчэ больш актуальным у сувязі з намаганнямі па абароне этнічных і рэлігійных меншасцяў і падтрымцы жаночага генія.

Дзяржсакратар вызначыў чатыры асноўныя выклікі ў галіне выхавання і адукацыі: аднаўленне цэнтральнага месца чалавечай асобы, пашыраная і занаваная на каштоўнасцях адукацыя, супольная адказнасць за асвету і выхаванне да дыялогу і братэрства.

Іерарх падкрэсліў, што адукацыя і навучанне сталі ідэальнай платформай для звяржэння сцяны неразумення і гардзялівасці. “Цэласная адукацыя здольная цярпліва слухаць і канструктыўна весці дыялог”, - заўважыў Дзяржаўны Сакратар і дадаў, што гэта стварае магчымасці ўзаемнага збліжэння.  
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.